21 студзеня для выхаванцаў дзіцячага сада прайшло свята “Каляда- калядзіца”

Дата: 22 января 2020 в 10:11
301 просмотр

21 студзеня для выхаванцаў дзіцячага сада прайшло свята “Каляда- калядзіца”. Падчас выхаваўчага мерапрыемствада дзеці былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Выхаванцы спявалі калядныя песні, называлі прыказкі, гулялі ў народныя гульні “Каза”, “Падушачка”, “Ці быць нам у згодзе ў гэтым годзе?”; гадалі на саломе, танцавалі. Свята атрымалася вясёлым і самабытным. Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе выхаванцам далучыцца да вытокаў народнай культуры і яе традыцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.